You are viewing [info]serabranka's journal



У Мінску адбыўся традыцыйны Чарнобыльскі Шлях. У акцыі прынялі ўдзел паўтары тысячы чалавек.

  • Leave a comment
  • Add to Memories

Дзень Волі ў Мінску




У шэсці ад Акадэміі Навук да плошчы Бангалор па вуліцы Сурганава прыняло удзел да 5000 чалавек.


  • Вы не зможаце прыняць удзел ва ўзгодненым з уладамі святочным шэсці 25 Сакавіка?
  • Вам даведзецца у гэты дзень бавіць час за стырном свайго аўто?
  • Вы не хочаце заставацца ў баку ад найважнейшага нацыянальнага свята?

На ютубе з'явіўся ролік з падрабязнай інструкцыяй, што рабіць у такім выпадку:

  • Leave a comment
  • Add to Memories

"Дзяўчат абстрыглі, збілі, выкінулі ў лесе без дакументаў"

Суполка Femen сцвярджае, што украінскіх дзяўчат, што ладзілі перфоманс ля мінскага офіса КДБ, затрымалі асобы ў цывільным каля мінскага аўтавакзала, прыблізна а 19-й гадзіне. У іх адабралі мабільнікі, іх збілі і выкінулі без дакументаў каля вёскі Бякі (націск на другі склад) у Ельскім раёне Гомельскай вобласці. Гэта на самай мяжы з Украінай.

Гэтую інфармацыю пацвердзіла «Нашай Ніве» кіраўнічка Femen Ганна Гуцал.

Яна сцвярджае, што з дзяўчат здзекаваліся. Іх аблілі алеем, пагражалі падпаліць іх. Femen-істак усю ноч правазілі ў машыне. Ім абрэзалі валасы і, нарэшце, выкінулі ў лесе.

Чытаць цалкам: http://nn.by

P.S. Хто б гэта не арганізаваў, выканаўцы гэтага злачынства проста ўшчэнт зганьбілі нашу краіну. Гэта наш супольны сорам, сорам беларусаў якія змушаны моўчкі назіраць, як на Беларусь насоўваецца лютае сярэднявечча. Са свайго боку выказваю гатоўнасць дапамагаць (ці то прытулкам, ці то транспартам) адчайным героям, хоць і замежнікам, якія, нягледзячы ні на што, наважваюцца на дзёрзкія пратэсты, што ратуюць гонар нацыі.

На гадавіну Плошчы


Падгол сёння на Белсаце трапна выказаўся наконт таго, што ў Беларусі найбольш верагодна спрацуе рэвалюцыя смеха :)))

Знайшоў цікавыя прынагодныя малюнкі ў беларускай сацсетцы. Яны могуць прыўзняць настрой не толькі Вам і Вашым сваякам, але і вашым суседзям, шырэй - суграмадзянам (вядома, калі Вы не палянуецеся раздрукаваць некалькі штук на прынтары, напрыклад, ды наляпіць у належным месцы)




Узята з фэйсбуку Юрася Навіцкага


Цалкам верагодна, што 30 лістапада беларускі суд вызначыць максімальна жорсткае пакаранне для фігурантаў справы аб выбуху ў Мінскім метро 11 красавіка Змітра Канавалава і Уладзіслава Кавалёва.

У гэтай справе вельмі шмат няяснасцяў... Не сакрэт таксама, што незалежнасцю беларуская судовая сістэма, на вялікі жаль, не вызначаецца.

Каб гэтае разбіральніцтва ў сваім дэманічным развіцці не ператварылася ва ўзаконенае забойства ад імя беларускага народа (Вашага імя, як грамадзяніна краіны!), зробіце самае малае, што можыце, падпішыцеся пад гэтай петыцыяй:

http://www.thepetitionsite.com/1/15-days-left-to-save-lives-of-2-young-men-that-are-going-to-be-executed




  • Leave a comment
  • Add to Memories

Разгляд скаргі на прысуд жыхару Серабранкі, блогеру Юрасю Навіцкаму, які вынес 8-га лістапада суддзя Ленінскага раёна Мінска Міхаіл Хома пачнецца 15-га лістапада ў 15.00. у Мінгарсудзе па адрасе Дуніна -Марцінкевіча, 1.

Просьба да ўсіх неабыякавых па магчымасці прыйсці на працэс, каб падтрымаць Юрася Навіцкага.

Як вядома, Юрася Навіцкага затрымалі пасля акцыі ўшанавання загінулых падчас сталінскага тэрору ў Лошыцкім яры. Блогер здымаў на фота тых, хто фільмаваў удзельнікаў акцыі. За гэта ён і паплаціўся. Суддзя па сфабрыкаванаму абвінавачванню пакараў Юрася 12-цю суткамі адміністрацыйнага арышту. Заўтра адвакат паспрабуце дабіцца справядлівага разглядцу справы.

Калі ж Юрасю наканавана адседзець суткі арышту цалкам, яго вызваляць а 15 гадзіне ў бліжэйшцую пятніцу, 18 лістапада. Запрашаем на сустрэчу ля Акрэсціна.

Фота зробленыя Юрасём Навіцкім падчас акцыі ўшанавання памяці расстраляных у Лошыцы беларусаў, што праходзіла сёння ў  Мінску.

Гэтыя здымкі блогер паспеў перадаць надейным людзям перад затрыманнем сілавікамі. Менавіта за іх і быў схоплены актывіст пасля мітынга ў Лошыцкім яры. Спецслужбоўцы імкнуліся прадухіліць іх публікацыю ў ягоным блогу.

Друкуем фотаздымкі на знак салідарнасці з Юрасём Навіцкім.





















Супрацоўнікі сілавых структураў гадзіну таму пасля заканчэння мітынга ў Лошыцкім яры затрымылі вядомага блогера Юрася Навіцкага (http://imbierac.livejournal.com). Юрась падчас шэсця ў Курапаты тыдзень таму зрабіў серыю фотаздымкаў міліцэйскіх відэааператараў, якія атрымалі шырокі розгалас у грамадстве.

Сёння блогер працягнуў фотаздымку асоб у цывільным буйным планам. Пасля заканчэння акцыі ў Лошыцы, машыну, на якой везлі Юрася, спыніў даішнік. Падча праверцы дакументаў кіроўцы, невядомыя асаобы ў цывільным груба вывелі Юрася з аўтамабіля і павезлі ў невядомым накірунку.

Яшчэ адзін аргумент супраць злоўжывання алкаголю :)